Адміністрацыя Twitter папярэджвае аб узломе акаўнтаў

14 декабря 2015

Карыстальнікі мікраблога атрымліваюць лісты з паведамленнямі аб пагрозе атак хакераў. Як піша "Файнэншл Таймс", кіберзлачынцы спансіруюцца нейкай дзяржавай, але якой менавіта, не паведамляецца. У кампаніі лічаць, што хакеры, магчыма, паспрабуюць займець нумары тэлефонаў і адрасы электроннай пошты карыстальнікаў.