Абсурдны інцыдэнт адбыўся ў адной з прэстыжных прыватных школ Нью-Ёрка

14 июня 2013
Бацькоў абурыла хатняе заданне для іх дзяцей. Педагог па англійскай мове папрасіла 14-гадовых вучняў напісаць перадсмяротныя запіскі. Падставай для сачынення паслужыла кніга Сью Монк Кід Таемнае жыццё пчол, адна з гераінь якой пакончыла з сабою. Вучні ў сваёй пісьмовай рабоце павінны былі ўявіць сябе на яе месцы і падумаць аб прычынах, якія маглі б штурхнуць іх на самазабойства. Паліцыя праводзіць расследаванне.