Ангела Меркель развіталася са сваімі выбаршчыкамі. Канцлер Германіі выступіла на перадвыбарным мітынгу Хрысціянска-сацыяльнага саюза. Яна 8 разоў атрымлівала прамы мандат на выбарах у Бундэстаг. Аднак цёплага развітання не атрымалася. Канцлера асвісталі са словамі "Меркель павінна сысці!" і "Мір, свабода, не дыктатуры!".
У гэтым мітынгу ўдзельнічаў і прэм'ер-міністр федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Армін Лашэт. Ён стаў пераемнікам Меркель на пасадзе кіраўніка ХДС і прэтэндуе на пасаду канцлера. Новага кіраўніка ўрада вызначаць па выніках выбараў у Бундэстаг, якія пройдуць 26 верасня. Пакуль пасля дэбатаў Лашэт саступае лідару сацыял-дэмакратаў Олафу Шольцу.













