А.Гутэрыш: Халодная вайна вяртаецца

23 апреля 2018

Халодная вайна вяртаецца. Аб гэтым у інтэрв'ю шведскаму тэлеканалу SVT заявіў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Антоніу Гутэрыш, Генеральны сакратар ААН:

"Халодная вайна вяртаецца. Але калі перш дзве супердзяржавы (ЗША і Расія) былі ў стане больш менш кантраляваць сітуацыю, існавалі механізмы дыялогу і яны працавалі, то сёння нічога гэтага няма. Напружанасць расце, але механізмаў уздзеяння ўжо няма".

Гутэрыш падкрэсліў, што структура Савета Бяспекі ААН больш не адлюстроўвае баланс сіл у свеце. Вета стала інструментам, які выкарыстоўваецца занадта часта. Паводле яго слоў, без рэформы Савета Бяспекі не будзе поўнай рэформы ААН.