А. Аляксандрын пра рэкордныя паказчыкі смяротнасці ад COVID-19 ва Украіне

26 октября 2021

Нягледзячы на запэўненні ўлад, паўднёвая суседка аказалася абсалютна не гатовая да новай хвалі пандэміі. Такім меркаваннем з нашым тэлеканалам падзяліўся ўкраінскі ўрач-эпідэміёлаг Андрэй Аляксандрын. Паводле слоў эксперта, з-за бяздзейнасці ўлад Украіна можа пахваліцца толькі новымі антырэкордамі па смяротнасці, адсутнасцю кіслароду і месцаў у перапоўненых бальнічных палатах.