"Жоўтыя камізэлькі" на маршы. У Францыі сёння пройдзе 17-я акцыя пратэсту

9 марта 2019

"Жоўтыя камізэлькі" на маршы.  Пратэстная акцыя, якая запланаваная на сёння, стане ўжо 17-й з лістапада мінулага года.  Практычна заўсёды выступленні "жоўтых камізэлек" суправаджаюцца пагромамі і беспарадкамі, што стала сапраўдным выпрабаваннем для сіл правапарадку.  Паводле афіцыйных звестак, падчас дэманстрацый раненні рознай ступені цяжару атрымалі больш за 2 тысячы маніфестантаў, а таксама амаль паўтары тысячы прадстаўнікоў сілавых ведамстваў. Ёсць ахвяры. На мінулым тыдні на вуліцы выйшлі каля 40  тысяч чалавек.