У Лондане пачынаецца галасаванне па вынясенні вотуму недаверу прэм'ер-міністру Борысу Джонсану. Каб прэм'ер сышоў у адстаўку, неабходны галасы ад 180 членаў яго Кансерватыўнай партыі.
У свеце
"Сысці ад адказнасці не атрымаецца. У пагаршэнні праблемы сусветнага голаду з-за недахопу ўгнаенняў, павелічэнні колькасці ахвяр гэтай бяды вінаватыя чыноўнікі Еўрасаюза".
Гібрыдная вайна ЗША і іх саюзнікаў накіравана супраць усіх дзяржаў АДКБ. У ход ідзе ўсё - ад грубага палітычнага і эканамічнага шантажу, беспрэцэдэнтнага інфармацыйнага націску да прамых пагроз прымянення ваеннай сілы.
Мінская вобласць і рэгіёны Казахстана актывізуюць гандлёва-эканамічныя адносіны. Па выніках візітаў у Нур-Султан і Караганду дэлегацыя з прамыслоўцаў і кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна на чале з губернатарам Аляксандрам Турчыным прывезла 10 кантрактаў на агульную суму больш за 14 мільёнаў долараў.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што на планеце зарэгістравана ўжо 780 выпадкаў воспы малпаў. Першыя заражэнні фіксуюцца і ў краінах-суседках - у прыватнасці, двое захварэўшых выявіліся ў Латвіі.
У Вялікабрытаніі можа адбыцца галасаванне за вотум недаверу прэм'ер-міністру краіны - сцвярджаюць мясцовыя СМІ. Адзначаецца, што колькасць членаў брытанскай Кансерватыўнай партыі, незадаволеных Джонсанам, ужо дасягнула ўзроўню, пры якім можа быць запушчана працэдура.
На парозе змяненняў. За папраўкі ў Канстытуцыю на рэферэндуме прагаласавалі больш як 70 % грамадзян Казахстана. Аб гэтым сведчаць даныя экзітполаў.
Аб праблеме глабальнага голаду міжнародная супольнасць загаварыла некалькі месяцаў таму, але толькі зараз сусветныя палітыкі ўсвядомілі, што катастрофа непазбежная, калі не спыніць санкцыйную вайну супраць Расіі і Беларусі.
Нягледзячы на актыўную палітыку запалохвання і націск з боку прыбалтыйскіх улад, беларускі кірунак карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод жыхароў Літвы і Латвіі.
Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша. Суразмоўцы абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні парадку дня.
Фестываль нацыянальных культур сустрэў беларусаў замежжа. Так, у Гродна прыбыло Беларускае таварыства "Прамень" з Рыгі - першае такое аб'яднанне, створанае ў Латвіі.
Польшча беспрэцэндэнтна парушае Канвенцыю аб ахове Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.
Расія становіцца пераможцам у эканамічнай вайне з Захадам - аб гэтым піша брытанская газета Guardian. Як адзначае выданне, санкцыі прывялі да зваротнага эфекту: кошт экспарту нафты і газу з Расіі падвысіўся, а следам вырас гандлёвы баланс краіны.
Краіны АПЕК+ павялічаць здабычу нафты ў ліпені і жніўні: па 648 тысяч барэляў за суткі. Такі вынік сустрэчы, якая прайшла напярэдадні.
Узгоднена дарожная карта па вывазе збожжа з партоў Украіны. Такі вынік перамоў Турцыі з Расіяй, Украінай і прадстаўнікамі ААН.
Паглыбленне беларуска-расійскай інтэграцыі становіцца загадам часу. Галоўнае - рэалізацыя рашэнняў, прынятых на вышэйшым узроўні.
Шматтысячны натоўп, авіяпарад, коннае шэсце і прывітанне манарха. Вялікабрытанія святкуе 70-гадовы юбілей кіравання Лізаветы Другой.
Польшча з 1 ліпеня спыняе выплаты ўсім украінскім бежанцам, за выключэннем інвалідаў і цяжарных жанчын. У газетах каменціруюць гэта так: "Мы павінны даць зразумець украінцам, што ім трэба падшукваць сабе працу альбо вяртацца на радзіму".
Нафтавыя трэйдары на ўсю моц абыходзяць эмбарга на пастаўкі чорнага золата ў Злучаныя Штаты. The Wall Street Journal паведамляе аб існаванні некалькіх схем абыходу забарон.
З 2 тысяч скарочаных працаўнікоў Літоўскіх чыгунак 70 працэнтаў ужо атрымалі апавяшчэнні аб звальненні. Як паведамляюць прадстаўнікі кампаніі, астатнія адправяцца на біржу працы ў найбліжэйшы час.
Новы доказ расколу ў радах дзяржаў ЕС, якія прыдумваюць усе новыя санкцыі. Агенцтва Bloomberg паведамляе, што Венгрыя запатрабавала не ўключаць патрыярха Кірыла ў спіс людзей, на якіх распаўсюджваюцца рэстрыкцыі.
Праслаўленне нацызму ў Еўропе, месца ў якой так марыла заслужыць Украіна, стала звыклай рэальнасцю. Аднак казусная гісторыя разгарнулася вакол помніка латышскім легіянерам Вафен СС у бельгійскім Зэдэльгеме.
Усю мінулую ноч і ўсю раніцу УСУ працягвалі абстрэльваць Данецк з цяжкай артылерыі. Не супакоіліся і сёння - сярод белага дня атакавалі снарадамі Пятроўскі раён Данецка.
Беларусь і Расія ўмацоўваюць партнёрства рэгіянальнымі праектамі. Так разам саюзнікі вырашаюць найважнейшую задачу - замяшчэнне імпарту з "недружалюбных" краін.













