У свеце

29.10.2019 12:04
|  У свеце

Не меней як два чалавекі загінулі, яшчэ больш за 30 пацярпелі ў выніку моцнага землетрасення на Філіпінах. Магнітуда падземных штуршкоў склала 6,8.

29.10.2019 09:05
|  У свеце

Турцыя сёння адзначае Дзень Рэспублікі. Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне. 29 кастрычніка 1923  года Мустафа Кемаль Атацюрк абвясціў Турцыю рэспублікай.

29.10.2019 08:10
|  У свеце

Праз сур'ёзныя лясныя пажары дзясяткі тысяч чалавек пакінулі свае дамы ў прыгарадах Лос-Анджэлеса. Стыхія ўжо знішчыла каля сотні будынкаў у Каліфорніі.

29.10.2019 08:01
|  У свеце

Учора ўвечар у горадзе Баёна 84-гадовы мужчына спачатку стрэліў у людзей ля храма, а затым кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў будынак.

29.10.2019 07:09
|  У свеце

Палата абшчын Вялікабрытаніі не падтрымала прапанову Борыса Джонсана правесці датэрміновыя выбары 12 снежня. Гэта здарылася праз некалькі гадзін пасля таго, як у ЕС пагадзіліся адкласці Брэксіт у надзеі на тое, што галасаванне адбудзецца.

29.10.2019 07:08
|  У свеце

У ахопленай пратэстамі сталіцы Чылі ратавальнікі спрабуюць патушыць будынкі. З-за дыму прыйшлося эвакуіраваць пастаяльцаў аднаго з буйных гатэляў.

29.10.2019 07:06
|  У свеце

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Філіпін. На востраве Мінданаа адбылося землетрасенне магнітудай 6,8

28.10.2019 17:04
|  У свеце

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Карлайл  - на паўночным захадзе Злучанага Каралеўства. Дарэчы, вышыня трубы каля 90 метраў, і вісіць мужчына на ёй  уверх нагамі на працягу некалькіх гадзін.

28.10.2019 17:02
|  У свеце

Састаў прыбыў з Сербіі, праехаўшы шлях праз Венгрыю. Дарослых разам з дзецьмі не было. Высветлілася, што 9 з іх з Афганістана і яшчэ 2  з Пакістана.

28.10.2019 15:05
|  У свеце

27 краін - членаў Еўрасаюза вырашылі адобрыць запыт Лондана  на адтэрміноўку Брэксіта на 3 месяцы. Заяву аб гэтым зрабіў кіраўнік Еўрасавета  Дональд Туск.

28.10.2019 13:04
|  У свеце

У Францыі за 24 з лішнім мільёны долараў з аўкцыёну прададзеная карціна эпохі Адраджэння. Палатно італьянскага майстра Чымабуэ "Ганьбаванне Хрыста", якое доўгі час лічылася згубленым, было знойдзена на кухні на поўначы Францыі.

28.10.2019 12:12
|  У свеце

У 2003 годзе гэтае мерапрыемства занеслі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У гэтыя дні восені мексіканцы звычайна ўспамінаюць сяброў і членаў сям'і, якія памерлі.

28.10.2019 12:04
|  У свеце

У Наўгародскай вобласці без святла засталіся амаль 9 000 чалавек. Парывы ветру месцамі дасягалі 27 метраў за секунду. Паваліла дзясяткі дрэў.

28.10.2019 12:03
|  У свеце

Прыродныя пажары ў Каліфорніі ўзмацняюцца. Агонь падабраўся ўшчыльную да жылых дамоў і пагражае жыццю людзей. Улады штата аб’явілі глабальную эвакуацыю.

28.10.2019 12:02
|  У свеце

ЗША пакінуць Дагавор па адкрытым  небе. Дакумент аб намеры ажыццявіць выхад падпісаў кіраўнік Белага дома Дональд Трамп, паведамляе газета  Wall Street Journal.

28.10.2019 09:03
|  У свеце

Барселона зноў у агні: мірныя пратэсты ў выхадныя перарасталі ў масавыя беспарадкі і сутычкі з паліцыяй. На вуліцах уначы гарэлі барыкады на цэнтральным праспекце горада.

28.10.2019 09:02
|  У свеце

Зноў грузавік і зноў мігранты: у Францыі ў таемным адсеку фуры з халадзільнай камерай знайшлі восем бежанцаў, чацвёра з іх - дзеці.

28.10.2019 09:01
|  У свеце

Сталі вядомыя падрабязнасці ліквідацыі лідара "Ісламскай дзяржавы" Абу Бакра аль-Багдадзі. Адны СМІ перадаюць, што пра месцазнаходжанне тэрарыста распавяла на допыце адна з яго жонак, іншыя - што на след тэрарыста дапамог выйсці яго памочнік,  іракскі баявік.

28.10.2019 08:03
|  У свеце

У Францыі ўвялі новыя правілы для карыстальнікаў электрасамакатаў пасля сотняў інцыдэнтаў, у тым ліку і некалькіх са смяротным вынікам.

28.10.2019 08:02
|  У свеце

Прэзідэнт Чылі адмяніў у краіне рэжым надзвычайнага становішча, які быў уведзены раней з-за бязлітасных  акцый пратэсту

28.10.2019 08:00
|  У свеце

Турцыя атрымае менш грошай ад Еўрапейскага саюза, якія вылучаюцца для сірыйскіх бежанцаў. Паводле слоў еўракамісара па бюджэце Гюнтэра Этынгера, Анкара больш не мае патрэбы ў буйных выплатах ад ЕС, бо сірыйскіх бежанцаў плануецца перасяліць у ахоўную зону, якая ствараецца турэцкімі вайскоўцамі на поўначы Сірыі.

28.10.2019 07:05
|  У свеце

Брытанскаму парламенту сёння трэба будзе  прагаласаваць па пытанні аб правядзенні ўсеагульных датэрміновых выбараў у снежні.

28.10.2019 07:04
|  У свеце

Левацэнтрысцкі апазіцыянер Альберта Фернандэс атрымлівае перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Аргенціне. Па выніках апрацоўкі большасці бюлетэняў ён набірае амаль 48 %, а яго апанент Макры - 40 і 6 % галасоў.

27.10.2019 15:15
|  У свеце

Масавы расстрэл папярэджаны ў Расіі. У Падмаскоўі затрымалі студэнта, які планаваў тэракт. Паведамляецца, што гэта 18-гадовы навучэнец аграрнага каледжа.