Магутны тайфун "Міндул" абрынуўся на Японію. У такійскім аэрапорце з-за штармавога ветру і ліўняў адменены больш за 120 авіярэйсаў, прыпынены паромныя зносіны, перакрыты таксама некалькі ўзбярэжных участкаў хуткаснай магістралі паміж сталіцай і цэнтральным горадам Нагоя.
У свеце
Пажар у нямецкім Штутгарце. Напярэдадні вечарам загарэўся аўтобусны парк. Агонь знішчыў не менш за 10 аўтобусаў. На ліквідацыю ўзгарання спатрэбілася некалькі гадзін.
Шатдаўна не будзе! У ЗША падпісаны часовы бюджэт тэрмінам да 3 снежня! Кангрэс прыняў законапраект усяго за некалькі гадзін да магчымага наступлення - крайняга тэрміна працы ўрадавых структур.
На тэрыторыі Польшчы дзейнічае сетка арганізатараў пазапраўнай міграцыі - адзначаюць у Пагранкамітэце Беларусі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, якая амаль штодня публікуецца пагранічнай вартай у Twitter, толькі за апошні месяц на польскай тэрыторыі затрымана амаль 100 памагатых, якія аказвалі садзейнічанне ў перасячэнні польскай мяжы, а таксама забяспечвалі перамяшчэнне бежанцаў у краіны ЕС.
Сёння Кіпр адзначае Дзень незалежнасці. Суверэнітэт рэспубліка атрымала 16 жніўня 1960 года, аднак дзяржаўнае свята тут адзначаюць 1 кастрычніка, калі спадае летняя спякота і заканчваецца сезон водпускаў.
Кадры з Грузіі: каменяпад на трасе адрэзаў самае высакагорнае сяло краіны ад знешняга свету. Жыхары Ушгулі пакуль не могуць пакінуць свае землі.
Кадры масавай акцыі пратэсту прыходзяць са швейцарскага Берна. Мясцовыя жыхары працягваюць патрабаваць адмены новых каранцінных абмежаванняў і ўвядзення кавід-пашпартоў.
Ва Украіне прыходзіцца вырашаць унутраныя пытанні, якіх назапасілася нямала. У краіне ўводзяць абавязковую вакцынацыю ад COVID-19.
Перспектыва Украіны стаць членам НАТА аддаляецца. Супраць уступлення краіны ў ваенна-палітычны саюз гэтым разам выказаліся ў Германіі.
Вывяржэнне на іспанскім востраве Пальма знялі з космасу. Аўтар фота - беларус Алег Навіцкі. З борта МКС ён сфатаграфаваў патокі магмы з вулкана.
Тры брытанскія пастаўшчыкі электраэнергіі паведамілі, што спыняюць працу: на фоне высокіх цэн на газ у Еўропе яны больш не могуць выконваць свае абавязацельствы.
Паліцыя Мілана наводзіць парадак звыклымі сілавымі метадамі: горад ператварыўся ў арэну барацьбы моладзевых экалагічных актывістаў.
Не меней чым 17 чалавек былі забітыя ў Афганістане ў выніку атакі баевікоў "Ісламскай дзяржавы". Параненых - каля трох дзясяткаў.
Бязвізавы рэжым уезду ў Еўрасаюз для грамадзян Украіны можа быць адменены. З такой прапановай выступілі адразу некалькі дзяржаў, уключаючы Германію, Францыю і Італію.
У амерыканскім штаце Тэхас з-за ўзрыву газу пацярпелі 8 чалавек. Пажарнікі прыбылі пасля паведамлення пра падазроны пах
Звыш 5 млн жыхароў сталі ўнутрана перамешчанымі ў Афганістане. Такія звесткі міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
Экс-прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі прызналі вінаватым у незаконным фінансаванні выбарчай кампаніі. У 2012 годзе каманда чыноўніка выдаткавала на прайграную кампанію 43 мільёны еўра - у два разы больш за дазволенае.
Соннага Джо асвісталі на бейсбольным матчы. Прэзідэнт ЗША вырашыў наведаць дабрачынную гульню кангрэса. Аднак яго нечаканае з'яўленне выклікала рэзка негатыўную рэакцыю часткі балельшчыкаў - прэзідэнта ЗША асвісталі, выкрыкваючы пры гэтым абразлівыя каментарыі.
Мігранты ўцякаюць з літоўскіх лагераў смерці. Так, МУС Літвы з пачатку года недалічылася больш за 700 чалавек. З іх 146 затрыманы і вернуты ў цэнтры.
Бязвізавы рэжым уезду ў Еўрасаюз для грамадзян Украіны можа быць адменены. З такой прапановай выступілі адразу некалькі дзяржаў, у тым ліку Германія, Францыя, Італія.
Дзеянні польскіх улад на ўсходніх межах сталі прадметам крытыкі міжнароднай праваабарончай арганізацыі. Супрацоўнікі Amnesty International высветлілі, што ў канцы жніўня група мігрантаў літаральна за адну ноч была выправаджаная з польскай тэрыторыі на беларускую.
Чарговы плявок на прававыя дамоўленасці і міжнародныя абавязацельствы. Латвія адмовілася ад супрацоўніцтва са Следчым камітэтам Беларусі ў справе аб расследаванні інцыдэнту з заменай нацыянальнага флага нашай краіны.
Польскія ўлады, мяркуючы па ўсім, не рады ніводнаму чалавеку, які заязджае ў краіну. Напярэдадні Варшава разаслала дзясяткі тысяч паведамленняў усім, хто перасякае дзяржаўную мяжу.
У Еўропе наспявае раскол. Прэзідэнт Францыі заявіў, што Еўропе варта адмовіцца ад наіўнасці і стварыць уласны ваенны патэнцыял для абароны кантынента.













