9-гадовы вундэркінд з Нідэрландаў атрымае дыплом універсітэта

13 ноября 2019
Тэхнічны ўніверсітэт Нідэрландаў вось-вось выпусціць самага юнага вучня не толькі ў краіне, але і ва ўсім свеце. Дыплом атрымае 9-гадовы вундэркінд Ларан Сіманс! Праграму ўніверсітэта ён асвоіў усяго за год - значна хутчэй за сваіх дарослых аднакурснікаў. А шасцігадовая праграма сярэдніх і старэйшых класаў школы далася юнаму генію ўсяго за паўтара года. IQ дзіцяці роўны 145, ён валодае фатаграфічнай памяццю, а ў будучыні жадае стаць кардыёхірургам і знайсці сродак для прадаўжэння жыцця людзей. СМІ ўжо назвалі Ларана новым Стывенам Хокінгам.