9 з 10 чалавек загінулі пры падзенні мікрааўтобуса ў раку ў Румыніі

5 апреля 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Румыніі. 9 чалавек з 10 загінулі пры падзенні мікрааўтобуса ў раку ў павеце Нямц. Выжыў толькі адзін пасажыр, які сядзеў побач з вадзіцелем. Ён у бальніцы. Целы 7 пасажыраў ужо знойдзены. Паводле папярэдніх звестак, аварыя магла адбыцца з-за шыны, якая лопнула. Мікрааўтобус не быў прызначаны для перавозкі людзей, унутры былі ўстаноўлены імправізаваныя лаўкі. Да расследавання трагедыі падключыліся мясцовыя ўлады.