96 чалавек загінулі пры крушэнні парома ў Іраку

22 марта 2019

Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з крушэннем парома ў Іраку. Паводле апошніх звестак, загінулі 96 чалавек. Дзясяткі лічацца прапаўшымі без вестак. На борце былі ў асноўным жанчыны і дзеці, якія збіраліся святкаваць Наўруз. Спачуванні Прэзідэнту Ірака, родным і блізкім загінуўшых выказаў Прэзідэнт Беларусі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай надзвычайнага здарэння стала перагрузка судна. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што на пароме знаходзіліся каля 250 чалавек, а павінна было быць не больш за 75. Па падазрэнні ў дачыненні да аварыі ўжо затрыманыя 9 чалавек.