90-гадовая амерыканка вырашыла замест лячэння раку правесці астатак жыцця ў падарожжах

17 марта 2016

90-гадовая амерыканка Норма Баўэршмідт вырашыла адмовіцца ад лячэння анкалагічнага захворвання і астатак жыцця правесці ў падарожжах. Страшны дыягназ шакаваў усю яе сям'ю. Даведаўшыся аб хваробе жонкі, муж Нормы памёр. І жанчына вырашыла не здавацца і замест курсаў хіміятэрапіі ўзялася за мадэрнізацыю сямейнага фургона. Разам з дзецьмі і сабакай яны зараз калясяць па Штатах. А яшчэ саладосці, у якіх яна сабе так доўга адмаўляла. Падарожжа Нормы стала ваяжам і для ўсяго свету дзякуючы сыну, які завёў для маці старонку ў Facebook.