8 турыстаў з паветранага шара, які ўпаў у Турцыі, знаходзяцца ў цяжкім стане

20 мая 2013

Усяго ў кошыку аэрастата ў момант надзвычайнага здарэння знаходзіліся 25 чалавек - грамадзяне Іспаніі і краін Паўднёвай Амерыкі. Вядома, што загінуўшая - турыст з  Бразіліі. Нагадаем, сёння раніцай у небе над Кападокіяй сутыкнуліся два шары, адзін з іх пасля ўдару ўпаў на зямлю. Зараз на месцы падзення працуюць паліцэйскія і следчыя.