8 мільёнаў французаў пазбавіліся працы

12 апреля 2020
У Францыі 8 мільёнаў чалавек знаходзяцца ў стане тэхнічнага беспрацоўя. Аб гэтым заявіў міністр працы краіны. Паводле яго слоў, за тыдзень колькасць супрацоўнікаў, якія падалі на дапамогу, вырасла на 3 мільёны чалавек. Дапамогу ад дзяржавы ў прыватным сектары атрымлівае кожны трэці працаўнік, а ўсяго гэту падтрымку запрасілі больш як 700 тысяч прадпрыемстваў.