Арышты праведзеныя і ў шэрагу іншых населеных пунктаў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, арыштаваныя займаліся перапраўкай джыхадыстам на Блізкі Усход грошай, якія выкрадалі ў цэрквах і школах. Як лічыць следства, ёсць усе падставы меркаваць, што група аказвала падтрымку арганізацыі Ісламская дзяржава, вярбуючы валанцёраў у Германіі. Адзначым, паводле звестак часопіса Форбс, менавіта Ісламская дзяржава ўзначальвае рэйтынг найбагацейшых экстрэмісцкіх арганізацый - яе гадавы прыбытак складае 2 мільярды долараў. Асноўная крыніца - продаж на чорным рынку нафтапрадуктаў.














