Францыя па-ранейшаму пад уладай пратэстаў. Зараз на акцыі выходзяць студэнты і навучэнцы. Некалькі сотняў чалавек сабраліся на плошчы Сталінград. Штодня мітынгамі ахопленыя не меней за 200 школ і ліцэяў у краіне.
У горадзе Мант-ла-Жалі паліцыя затрымала паўтары сотні падлеткаў і паставіла іх на калені. Адзін з праваахоўнікаў аперацыю на відэа назваў мудрым урокам. Выступленні моладзі праходзяць на фоне вялікага сацыяльнага крызісу. Пратэсты паслядоўна набіралі абароты і сталі беспарадкамі як у сталіцы, так і за яе межамі. Чакаецца, што заўтра адбудзецца новая серыя народных выступленняў - на вуліцы зноў гатовыя выйсці "жоўтыя камізэлькі". Улады на ўсю моц да іх рыхтуюцца. Вуліцы Парыжа, апроч дзесяці тысяч паліцэйскіх, будуць патруляваць салдаты. Апошні раз падобныя меры бяспекі ўжываліся ў 2005 годзе.













