8 чалавек загінулі ў выніку стральбы ў нямецкім горадзе Ханау

20 февраля 2020
Гэтай ноччу ў нямецкім горадзе Ханау недалёка ад Франкфурта невядомы адкрыў стральбу спачатку ў дзвюх кальянных, а затым на цэнтральнай плошчы горада. Як мінімум 8 чалавек загінулі. Яшчэ пяцёра  атрымалі цяжкія раненні. Паліцыя ўжо затрымала падазронага, ён дзейнічаў у адзіночку. Наконт матываў злачынца пакуль нічога не вядома. Нямецкія СМІ паведамляюць, што загінуўшымі могуць быць этнічныя курды.