Пяць чалавек у крытычным стане ў выніку стральбы ў Германіі

20 февраля 2020
Новыя звесткі  пра надзвычайнае здарэнне са стральбой у Германіі. Падазронага ў атацы ў нямецкім горадзе Ханау знайшлі мёртвым у сябе дома, побач знойдзена яшчэ адно цела. Расследаванне працягваецца. Згодна з некаторымі паведамленнямі, прамых указанняў на тое, што ў зламысніка быў саўдзельнік,  няма.

Нагадаем, гэтай ноччу ў горадзе Ханау  за 20 кіламетраў ад Франкфурта-на-Майне невядомы адкрыў стральбу спачатку ў дзвюх кальянных, а затым з аўтамабіля прадоўжыў страляць на цэнтральнай плошчы горада. 8 чалавек загінулі. Яшчэ пяцёра  атрымалі цяжкія раненні, яны знаходзяцца ў крытычным стане. 

Наконт матываў злачынца пакуль нічога не вядома. Нямецкія СМІ паведамляюць, што загінуўшымі могуць быць этнічныя курды.