7 чалавек памёрлі ад хваробы легіянераў у Нью-Ёрку

5 августа 2015

Нью-Ёрк устрывожаны: больш як 80 чалавек заразіліся і 7 ужо памёрлі ад хваробы легіянераў.  Амаль усе выпадкі зафіксаваныя ў раёне Паўднёвы Бронкс. Там жа была адзначаная і ўспышка ў снежні мінулага года. Асаблівую трывогу насельніцтва і ўлад  выклікае той факт, што інфіцыраванне  адбываецца вельмі імкліва. Хвароба легіянераў - бактэрыяльная інфекцыя, якая, як правіла, распаўсюджваецца праз вадзяныя пары. Яны ўтвараюцца, напрыклад, у душавых пакоях, ля фантанаў або ў тых месцах, дзе актыўна працуюць кандыцыянеры.