79-гадовы Джо Байдэн пойдзе на другі тэрмін

14 июня 2022
Другі тэрмін для 79-гадовага Джо. Прэс-сакратар Белага дома пацвердзіла намер Байдэна зноў балаціравацца ў 2024 годзе на пасаду прэзідэнта ЗША. Карын Жан-П'ер таксама абвергла заявы СМІ, згодна з якімі сталы ўзрост з'яўляецца перашкодай для вылучэння Соннага Джо. Дарэчы, раней паведамлялася, што рэйтынг даверу да Байдэна ў ЗША ўпаў да 33 %.