75% вялікабрытанцаў не валодаюць ніводнай замежнай мовай

23 ноября 2013

Улады Вялікабрытаніі б'юць трывогу. Паводле дадзеных даследаванняў, 75% грамадзян не валодаюць ніводнай замежнай мовай. Зараз у Брытаніі стартавала праграма Гаварыце з будучыняй, у рамках якой арганізатары заклікаюць мясцовых жыхароў вывучыць тысячу слоў на любой замежнай мове. На думку экспертаў, гэтага дастаткова, каб падтрымаць гутарку і выратаваць пазіцыі краіны ў бізнесе і культуры. Характэрна, што 15% жыхароў Злучанага Каралеўства цікавяцца вывучэннем рускай, кітайскай і арабскай моў.