74 млн жыхароў Заходняй Азіі не маюць магчымасці вымыць рукі з мылом

16 апреля 2020
Эксперты ААН б'юць трывогу. Больш чым  70 мільёнаў жыхароў Заходняй Азіі не могуць сябе засцерагчы ад COVID-19. У небяспечным становішчы  бежанцы і людзі, якія жывуць у зонах канфліктаў. Дзясяткі мільёнаў чалавек у Заходняй Азіі не маюць магчымасці мыць рукі пад праточнай вадой з мылам  (у іх  дамах няма водазабеспячэння). У дадатковай зоне рызыкі  жанчыны і дзяўчынкі, бо ім кожны дзень трэба выходзіць з дома па ваду.