70-ты фестываль скульптур з лёду і снегу праходзіць у японскім горадзе Сапара

4 февраля 2019

Юбілейны, 70-ты, фестываль скульптур з лёду і снегу праходзіць у японскім горадзе Сапара. Сёння для гледачоў адкрылася яго асноўная пляцоўка. У цэнтры горада ў раёне парку Адоры выстаўлена больш як сто статуй, сярод якіх - копія кафедральнага сабора Хельсінкі і інсталяцыя паводле кінасагі "Зорныя войны". Стварылі майстры таксама вялізны пасажырскі цягнік. Ён прыбывае на вакзал, як у фільме братоў Люм’ер. У конкурснай праграме за галоўны прыз пазмагаюцца дзевяць каманд з розных краін.