70-працэнтная скідка на "Нутэлу" прывяла да масавай бойкі ў Францыі

25 января 2018

Інцыдэнт адбыўся ў адным з супермаркетаў сеткі Intermarchе. Там 950-грамовую банку шакаладна-арэхавай пасты прадавалі менш чым за паўтара еўра.

Ля стэлажа з ласункам сабраўся натоўп. Людзі пхаліся, спрабуючы першымі дацягнуцца да запаветнага тавару. Відавочцы распавядаюць, што бачылі, як жанчыны цягалі адна адну за валасы, адна пажылая дама атрымала каробкай па галаве, у кагосьці рука была ў крыві. Адміністрацыя супермаркета была змушаная ўмяшацца і абмежавала продаж "Нутэлы" - па тры банкі на рукі.