70 гадоў Перамогі над нацысцкай Германій святкуюць у розных краінах

8 мая 2015

У Заходняй Еўропе гэтае свята адзначаюць на дзень раней: акт аб безумоўнай капітуляцыі Германіі быў падпісаны ў Берліне 8 мая 1945-га ў 22 гадзіны 43 хвіліны па цэнтральнаеўрапейскім часе. У Францыі галоўным мерапрыемствам сённяшняга дня стаў парад на Елісейскіх палях. Прыняў яго французскі прэзідэнт Франсуа Аланд. У найбліжэйшы час адбудзецца ўскладанне кветак да падножжа Трыумфальнай аркі. Цэлая серыя памятных мерапрыемстваў праходзіць у Германіі. У гарадах Чэхіі і Славакіі сёння адбудуцца ўрачыстыя цырымоніі ўскладання кветак да магіл загінуўшых. А ў Вялікабрытаніі 70-годдзе Перамогі будзе адзначацца тры дні. Сярод афіцыйных мерапрыемстваў - парад, памінальныя службы, вялікі канцэрт у цэнтры Лондана і прыём для ветэранаў у сталічным парку Сент-Джэймс. Ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць сустрэчы ветэранаў і ўскладанні вянкоў да мемарыялаў.