70 гадоў вызвалення баварскага Дахау - першага канцлагера ў Германіі

3 мая 2015

Сёння спаўняецца 70 гадоў вызвалення баварскага Дахау - першага канцлагера ў Германіі. Праз яго прайшлі больш за 200 тысяч вязняў. У Дахау ставілі медыцынскія эксперыменты над людзьмі, а таксама прымушалі да вельмі цяжкай і часта бессэнсоўнай працы. На тэрыторыі былога канцлагера сёння сабраліся афіцыйныя асобы на чале з Ангелай Меркель, вязні і іх сваякі, а таксама ветэраны арміі ЗША, якія калісьці вызвалялі лагер.