70 гадоў назад была цалкам знята блакада Ленінграда

27 января 2014

Сёння ў Санкт-Пецярбургу адзначаюць адну з найважнейшых дат у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і ўспамінаюць яе герояў. У гэты дзень 70 гадоў назад была цалкам знята блакада Ленінграда. Яна пачалася ў верасні 41-га года і доўжылася амаль 900 дзён. Адзіны шлях, па якім дастаўлялася харчаванне ў горад, - Дарога жыцця. Яна была пракладзена па лёдзе Ладажскага возера. Блакада была прарвана ў студзені 43-га. Аднак яе поўнага зняцця жыхарам горада прыйшлося чакаць яшчэ цэлы год.


На сёння ў Санкт-Пецярбургу запланаваны асноўныя святочныя мерапрыемствы - урачысты парад, канцэрты, шматлікія акцыі. Па традыцыі, іх завершыць святочны салют. Загінуўшых падчас блакады ўшануюць хвілінай маўчання.