Гэтымі хвілінамі паступаюць сумныя навіны з Сірыі. Каля Алепа прагрымеў выбух побач з аўтобусамі, у якіх перавозілі эвакуіраваных жыхароў гарадоў Фуа і Кефрая. Як паведамляюць дзяржаўныя сірыйскія СМІ, загінулі 70 чалавек. Параненыя больш за 130. Лік ахвяраў можа ўзрасці. Паводле папярэдніх звестак, выбухная прылада знаходзілася ў аўтамабілі, за рулём якога быў смяротнік. Сярод загінуўшых - шмат жанчын і дзяцей. Паводле слоў відавочцаў, машына пад'ехала пад выглядам перавозкі прадуктаў харчавання.
70 чалавек загінулі падчас выбуху ля аўтобуса ў Сірыі
15 апреля 2017













