700 мільёнаў еўра для ўрэгулявання міграцыйнага крызісу

3 марта 2016

Еўракамісія вылучыла 700 мільёнаў еўра для ўрэгулявання міграцыйнага крызісу. Большую частку сродкаў накіруюць у краіны ЕС, якія моцна пацярпелі ад прытоку бежанцаў. Так, да канца гэтага года 300 мільёнаў еўра атрымаюць краіны так званага балканскага маршруту. Астатнія грошы Еўракамісія плануе размяркоўваць па Еўропе да 2018 года.

Тым часам сітуацыя на грэка-македонскай мяжы працягвае абвастрацца. Бежанцы аб'явілі галадоўку. Зараз у прымежных раёнах Грэцыі сабраліся звыш 20 000 нелегалаў. Адмова ад ежы стала пратэстам супраць закрытых граніц. Нагадаем, Скоп'е адгарадзілася ад Афінаў і не дазваляе мігрантам ісці ў Заходнюю Еўропу.