6 тысяч 832 чалавекі загінулі з пачатку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны

17 августа 2015
Гэта лічбы штомесячнай справаздачы Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў. Прычым спасылаюцца ў дакуменце на афіцыйныя звесткі місіі ААН і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Але СААЗ не выключае, што колькасць ахвяр у зоне канфлікту значна большая. Акрамя таго, грамадзянам Украіны становіцца ўсё больш складана аформіць шэнгенскую візу. Консульствы краін ЕС патрабуюць больш дакументаў і часцей адмаўляюць у мультывізах. І паколькі Еўропа асцерагаецца прытоку бежанцаў з Украіны, дакументы заяўнікоў правяраюцца больш дбайна. Тым часам, прэм'ер-міністр краіны Арсеній Яцанюк заклікаў сваіх грамадзян уцяпляць дамы з мэтай эканоміі. Украіна, па яго словах, спажывае неверагодныя аб'ёмы энергіі.