6 чалавек загінулі, каля 200 параненыя ў выніку сутыкненняў у сталіцы Інданезіі Джакарце

22 мая 2019

Прыхільнікі апазіцыйнага кандыдата пратэстуюць супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, перамогу на якіх атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Джока Відода. Мірная дэманстрацыя ўначы перарасла ў сутыкненні з паліцыяй. Сілавікі былі вымушаныя прымяніць слёзатачывы газ і вадамёты. Затрыманыя больш як 20 чалавек.