6-бальнае землетрасенне ў Каліфорніі

25 августа 2014

У паўночнай частцы Каліфорніі недалёка ад Сан-Францыска адбылося землетрасенне магнітудай 6 балаў. У штаце абвешчана надзвычайнае становішча. Шпіталізаваныя 87 чалавек. Дзясяткі тысяч дамоў засталіся без святла з-за абарваных ліній электраперадачы. Пашкоджаны газаправод. У некаторых будынках успыхнуў агонь, які доўга не маглі патушыць з-за паломкі вадаправода. Разбурана некалькі помнікаў архітэктуры, у тым ліку старажытная бібліятэка.


Каліфорнія - сейсмічна небяспечная зона. Па тэрыторыі штата праходзіць шэраг геалагічных разломаў. У 1989 годзе ў Сан-Францыска адбылося моцнае землетрасенне. Тады загінулі больш як 60 чалавек.