600 кіламетраў за гадзіну: у Кітаі сышоў з канвеера пасажырскі экспрэс

28 мая 2019
Прататып новага звышхуткаснага пасажырскага экспрэса на магнітнай падушцы сышоў з канвеера ў Кітаі. Мадэль здольная развіваць хуткасць да 600 кіламетраў  за гадзіну. Яе распрацоўкай займалася Кітайская дзяржаўная чыгуначная карпарацыя, а кампанія CRRC плануе запусціць мадэль у камерцыйную вытворчасць ужо праз два гады. Па словах экспертаў, навінка можа перавярнуць структуру турыстычнага рынку Кітая: цягнік аказваецца  больш зручны за самалёты, а розніца ў хуткасці  невялікая.