56 чалавек загінулі ў Кітаі ад каранавіруса

26 января 2020
У Кітаі лік загінуўшых ад пнеўманіі, выкліканай новым тыпам каранавіруса, ужо дасягнуў 56. Зафіксаваныя і сотні новых выпадкаў заражэння. САЗ прызнала ўспышку нацыянальнай надзвычайнай сітуацыяй для КНР, аднак пакуль устрымліваецца ад аб'яўлення рэжыму міжнароднай НС. Першы выпадак заражэння новым тыпам каранавіруса зафіксаваны ў Канадзе: мужчына прыбыў у Таронта з кітайскага горада Ухань. Ён шпіталяваны.