50 000 супрацоўнікаў "Джэнерал Мотарс" не выйшлі на працу

16 сентября 2019

У ЗША бастуюць працаўнікі канцэрна "Джэнерал Мотарс" - гэта самы масавы пратэст за апошнія 12 гадоў. Сёння на працу не выйшлі каля 50 000 службоўцаў. На гэты момант закрыта больш як 30 заводаў па ўсёй краіне, а таксама 22 прадпрыемствы па размеркаванні запчастак. Як доўга падоўжыцца забастоўка, пакуль невядома. Адным са спрэчных пытанняў паміж прафсаюзамі і кампаніяй стала рашэнне "Джэнерал Мотарс" закрыць 4 заводы ў ЗША. Рабочыя таксама дамагаюцца павышэння зарплат, большай гарантыі занятасці і новых ільгот.