500 аварый налічылі ў Таронта толькі за адны суткі

13 декабря 2016

Вадзіцелі праігнаравалі  моцныя снегапады і выехалі на вуліцы найбуйнейшага горада Канады. Больш за тое, прадстаўнік паліцыі наракае на неадэкватныя паводзіны і агрэсіўнае кіраванне  мясцовых жыхароў. З-за непагадзі ў Канадзе не курсіруюць школьныя аўтобусы. А ў міжнародным аэрапорце адмененыя некалькі сотняў авіярэйсаў.