4 чалавекі сталі ахвярамі снежнага шторму ў Іспаніі

21 января 2020
У горных раёнах за суткі выпала да паўметра ападкаў. У Валенсіі без святла засталіся каля 20 тысяч чалавек. У некалькіх муніцыпалітэтах закрыты школы. У Алікантэ не працуе аэрапорт,  адменены  каля 200 рэйсаў. З-за ўдару стыхіі ў Пірэнеях перакрыта 30 дарог. З-за высокіх хваль у Барселоне людзей папрасілі  не хадзіць на пляжы.