У Польшчы перакуліўся аўтобус з 45 беларусамі, якія ехалі ў Варшаву

6 сентября 2022

ДТЗ з беларускім рэйсавым аўтобусам у Польшчы. Як паведамляе інтэрнэт-партал Onet, пасажырскі транспарт урэзаўся ў дрэва, перакуліўся і ўпаў у кювет. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад населенага пункта Петравіна. Паводле звестак польскіх экстранных службаў, у аўтобусе ў Варшаву ехалі 45 грамадзян Беларусі. Загінуўшых, на шчасце няма. Пацярпелі каля 20 чалавек. Некаторыя шпіталізаваны, паведамляюць польскія СМІ. 

Зараз дарога перакрытая, на месцы працуюць выратавальныя службы. Чакаецца падменны аўтобус. Пасольства Беларусі ў Польшчы ўдакладняе дэталі сітуацыі, усталёўвае кантакт з польскімі кампетэнтнымі органамі.