44 удзельнікі мафіёзнага клана "Лос-Кастаньяс" затрыманы ў Італіі і Іспаніі

11 мая 2019

За час спецаперацый у дзвюх краінах былі праведзены  34 вобыскі, канфіскаваны тоны наркотыкаў, тысячы еўра і дзясяткі адзінак агнястрэльнай зброі. Дарэчы, сумеснае расследаванне праваахоўнікаў Італіі і Іспаніі  пачалося яшчэ ў 2016  годзе, калі высветлілася, што  клан "Лос-Кастаньяс"  займаўся перапраўкай наркотыкаў  з Іспаніі ў іншыя еўрапейскія краіны.