40 машын сутыкнуліся ў ЗША з-за ледзянога дажджу

24 декабря 2021
Непагадзь прывяла да маштабнай аварыі ў амерыканскім штаце Вісконсін. З-за ледзянога дажджу і галалёду на адной з галоўных аўтамагістраляў сутыкнуліся больш як 40 машын. Ніхто сур'ёзна не пацярпеў, але ўлады былі вымушаны закрыць рух у абодва бакі.


Ледзяны дождж - прычына масавага ДТЗ у Германіі


Падобнае ДТЗ з удзелам каля паўсотні аўтамабіляў адбылося і ў нямецкай Баварыі. Там таксама выпаў ледзяны дождж. Дарога была настолькі слізкай, што нават паліцыя ледзь дабралася да месца аварыі.