33 000 дамоў застаюцца без святла на паўднёвым усходзе Францыі

18 ноября 2019

Работы па ліквідацыі наступстваў снегападаў вядуцца ўжо трэці дзень. Збоі ў дэпартаментах Дром, Ізер і Ардэш адбыліся ў асноўным праз абрывы ЛЭП пры падзенні дрэў пад цяжарам снегу. У выніку непагадзі загінулі тры чалавекі. У некалькіх рэгіёнах аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. На дарогах галалёд.