Не менш за 315 чалавек памерлі ад халеры ў Емене за месяц. Такія звесткі прыводзіць Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Паведамляецца, што хвароба зафіксаваная ў 19 з 23 правінцый краіны. Заражаныя звыш 30 000 мясцовых жыхароў. У сувязі з новай успышкай гэтай хваробы САЗ расцэньвае сітуацыю як вельмі трывожную. Усяго з кастрычніка па май зарэгістравана амаль 50 000 выпадкаў халеры. У еменскай сталіцы Сане ўведзены рэжым надзвычайнага становішча.
315 чалавек памерлі ад халеры ў Емене за месяц
22 мая 2017