30 чалавек сталі ахвярамі тайфуна ў Японіі

23 сентября 2019

У Японіі расце лік ахвяраў тайфуна "Тапа". Ад 17-ай  стыхіі сёлета ўжо пацярпелі 30 чалавек. Без святла засталіся 50 тысяч дамоў  на востраве Кюсю, яшчэ 9 тысяч - на Хансю. Было адменена  больш як 400 рэйсаў. Зараз тайфун праходзіць над Японскім морам і рухаецца на паўночны ўсход з  хуткасцю да 40 метраў за секунду.