2 моцныя выбухі прагрымелі ў горадзе Цяньцзінь

13 августа 2015

2 моцныя выбухі прагрымелі ў прамысловай зоне горада Цяньцзінь, гэта на ўсходзе Кітая. Паводле інфармацыі на гэтую гадзіну, загінулі, самае малое, 42 чалавекі, больш як 400 атрымалі раненні. Гэтымі хвілінамі на месцы выбуху працуюць больш за сто пажарных разлікаў. Дзяржаўны тэлеканал Кітая паведамляе, што на паветра ўзляцела партыя выбуховых рэчываў і цыстэрн з палівам, якія захоўваліся ў грузавым партовым тэрмінале. 

Адзначым, горад Цяньцзінь з насельніцтвам 15 мільёнаў чалавек размешчаны за 96 кіламетраў ад Пекіна.