Рынга Стар прадаў з малатка свае барабаны. На іх ён адстукаў больш за 200 канцэртаў. Таргі прайшлі ў Беверлі-Хілз. Усяго на іх выстаўлена больш за 800 лотаў, што належаць экс-бітлу і яго жонцы. Дарэчы, з аўкцыёну была прададзена і гітара "Рыкенбакер", якая калісьці належала Джону Ленану. За інструмент заплацілі 910 тысяч долараў. Сродкі, выручаныя падчас таргоў, пойдуць на патрэбы дзіцячага фонду Рынга Стара і яго жонкі.
2 мільёны 200 тысяч долараў за ўдарную ўстаноўку
5 декабря 2015













