29 чалавек загінулі ў аварыі на востраве Мадэйра

18 апреля 2019

Яшчэ 27 параненыя. Паводле слоў прэзідэнта Партугаліі, усе загінуўшыя - грамадзяне Германіі. На востраве абвешчана трохдзённая жалоба. Аварыя адбылася ў сераду вечарам у курортнай прыморскай зоне. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Аўтобус, у якім знаходзіліся каля паўсотні чалавек, з'ехаў з дарогі, а потым упаў на дом і перавярнуўся.