25 тысяч чалавек уцяклі з іракскага Рамадзі

19 мая 2015

Звыш 25 тысяч чалавек уцяклі з іракскага Рамадзі пасля захопу горада баевікамі "Ісламскай дзяржавы". Такія лічбы прыводзіць ААН і падкрэслівае, што сродкі ў фондах, накіраваных на дапамогу бежанцам, заканчваюцца. Раней паведамлялася, што тэрарысты пакаралі больш за 500 мясцовых жыхароў. Палова з іх - жанчыны і дзеці. 

Падзенне Рамадзі - буйное паражэнне Ірака і праамерыканскай кааліцыі, якая наносіць авіяўдары па пазіцыях баевікоў з мінулага года. У Багдадзе заяўляюць, што падмацаванне ўжо ў дарозе, аднак адбіць горад будзе няпроста.