255 мегатон вуглякіслага газу трапіла ў атмасферу за апошні месяц

29 августа 2019

Прычына катастрафічна высокіх лічбаў - пажары ў Амазоніі. Такую інфармацыю публікуе Сусветная метэаралагічная арганізацыя. За гэты ж час у рэгіёне зарэгістравалі 4 тысячы пажараў. Спецыялісты адзначаюць, што яны ўзмацняюць нагрузку на глабальны клімат і навакольнае асяроддзе.