247 цел загінуўшых знайшлі ў раёне крушэння ваеннага самалёта ў Алжыры

11 апреля 2018

Авіякатастрофа адбылася сёння на поўначы краіны. Усяго на борце Іл-76 маглі знаходзіцца да 250-ці вайскоўцаў. Паветранае судна разбілася праз лічаныя хвіліны пасля ўзлёту ў раёне сельгаспалёў. Па словах відавочцаў, у самалёта асабліва пашкоджана пярэдняя частка фюзеляжа. На месцы працуюць 14 пажарных разлікаў, каля 30-ці машын хуткай дапамогі, 300 ратавальнікаў. Мінабароны Алжыра стварыла камісію па расследаванні акалічнасцяў крушэння.